Аляксандра Сасновіч без барацьбы стала паўфіналісткай турніру ў Маскве

Латвійская тэнісістка Анастасія Севастава, з якой Аляксандра Сасновіч павінна была сустрэцца на корце ў чвэрцьфінале, знялася з далейшага ўдзелу ў турніры.
Sputnik

МІНСК, 27 ліп — Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч без барацьбы прайшла ў паўфінал турніру WTA Moscow River Cup, які праходзіць у сталіцы Расіі, перадае карэспандэнт Sputnik.

У пятніцу беларуска павінна была сустрэцца ў чвэрцьфінале з латвійскай тэнісісткай Анастасіяй Севаставай, але матч не адбыўся: латвийка знялася з далейшага ўдзелу ў турніры з-за траўмы нагі. Яшчэ да матчу эксперты выказвалі меркаванне, што ў дадзены момант Севастава не зможа супрацьстаяць Сасновіч з-за стомы пасля перамогі на турніры ў Бухарэсце.

Саперніцай беларускай тэнісісткі ў паўфінале стане пераможца другога чвэрцьфінальнага матчу — немка Юлія Гергес або сэрбская тэнісістка Вольга Даніловіч.

Турнір Moscow River Cup праходзіць у расійскай сталіцы ў першы раз. Прызавы фонд турніру складае 750 тысяч долараў, 163 тысячы з якіх атрымае пераможца.