Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на 28-29 ліпеня з-за спякоты

Чарговая абвестка аб аранжавым узроўні небяспекі ў гэты раз звязана не з навальніцамі, а з моцнай спякотай.
Sputnik

МІНСК, 27 ліп — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі ў чарговы раз абвешчаны ў Беларусі на гэтым тыдні, аднак цяпер з-за спякоты, якая прыйдзе ў рэспубліку на выхадных 28 і 29 ліпеня, пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у суботу ўдзень тэмпература паветра па ўсходняй частцы краіны падымецца да +30.. + 32°C, у нядзелю слупок тэрмометра дасягне гэтых жа тэмпературных значэнняў па ўсёй Беларусі.

Пры гэтым у Гродзенскай і Брэсцкай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. У першай палове дня ў суботу ў Гомельскай вобласці магчымыя дажджы. У астатніх абласцях будзе пераважна без ападкаў.

У Мінску ў суботу будзе да +27.. + 29°C, на працягу ўсяго дня магчымыя дажджы. Акрамя таго, верагоднасць навальніцы ў сталіцы ў дзённыя гадзіны — 90%. У нядзелю максімальная тэмпература паветра дасягне +30..+ 32°C. Будзе ясна і без ападкаў.

Каб засцерагчы сябе ад наступстваў спёкі, трэба аддаваць перавагу лёгкай вопратцы, якая будзе засцерагаць ад перагрэву, і імкнуцца як мага менш знаходзіцца пад сонцам. Схаваць галаву можна з дапамогай галаўнога ўбору. Акрамя таго, неабходна пастаянна піць ваду і не перагружаць арганізм сур'ёзнымі фізічнымі практыкаваннямі.