Будзе горача: сіноптыкі распавялі пра надвор'е на выхадных

Нягледзячы на спякотнае надвор'е, сіноптыкі папярэджваюць - у краіне ўсё яшчэ магчымыя кароткачасовыя дажджы з навальніцамі.
Sputnik

МІНСК, 27 ліп — Sputnik. Гарачае надвор'е ўсталюецца ў Беларусі ў бліжэйшыя тры дні, месцамі слупкі тэрмометраў падымуцца да адзнакі + 32°С, паведамілі Sputnik у пятніцу ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на 28-29 ліпеня з-за спякоты

Услед за моцнымі дажджамі ў рэспубліку ідзе спякота: цяпер аранжавы ўзровень небяспекі сіноптыкі аб'явілі на 28 і 29 ліпеня з-за істотнага пацяплення.

Паводле інфармацыі Гідрамета, удзень у суботу, 28 ліпеня, ў краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі, а тэмпература паветра павысіцца да +26.. + 32°С.

У нядзелю, 29 ліпеня, дажджы чакаюцца толькі месцамі, на паўднёвым захадзе Беларусі магчымыя навальніцы, удзень па-ранейшаму будзе горача — ад +27 да + 32°С.

Наступны тыдзень таксама пачнецца з гарачага надвор'я: у асобных раёнах рэспублікі магчымы ападкі, а на паўднёвым захадзе Беларусі паветра зноў прагрэецца да + 32°С, трохі прахаладней будзе на паўночным усходзе — да + 26°С.