Беларусы выйгралі індывідуальны этап "Танкавага біятлону"

Танкісты папалі ў першым заездзе ўва ўсе пяць мішэняў з пяці магчымых.
Sputnik

МІНСК, 29 ліп — Sputnik. Беларускі экіпаж выйграў індывідуальны заезд у спаборніцтвах "Танкавы біятлон", якія праходзяць на падмаскоўным палігоне Алабіна.

Фотафакт: адкрыццё конкурсу "Снайперскі рубеж" у Брэсцкай крэпасці

Экіпаж танка Т-72 у складзе Максіма Лузана, Аляксея Бурака і Віталя Багрудзенка папаў ува ўсе пяць мішэняў і паказаў максімальную хуткасць на этапе — 66 кіламетраў у гадзіну.

Разам з беларускімі танкістамі ўдзельнічалі экіпажы з Сірыі і Таджыкістана. Сірыйцы, якія ўдзельнічаюць у такіх спаборніцтвах упершыню, дапусцілі два промахі і занялі другое месца, знаходзячыся ў шасці хвілінах ад лідэраў.

Таджыкскі ж экіпаж фінішаваў апошнім. Танкісты дапусцілі тры промахі і саступілі пераможцам дзесяць хвілін.

"Танкавы біятлон" праходзіць у рамках міжнародных гульняў "АрМГ 2018". Беларусь прымае адзін з этапаў гульняў — "Снайперскі рубеж".