Відэа

Відэафакт: праваслаўны свет адзначыў 1030-годдзе Хрышчэння Русі

Праваслаўныя вернікі адзначылі важнае для сябе рэлігійнае свята, глядзіце на відэа, як прайшлі па ўсім свеце масавыя ўрачыстасці, прысвечаныя 1030-годдзю Хрышчэння Русі.
Sputnik

У Маскве Боскую літургію ля Успенскага сабора і ўрачысты малебен на Баравіцкай плошчы каля помніка Хрысціцелю Русі князю Уладзіміру правёў патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

"Мільёны людзей узносяць малітвы роўнаапостальнаму князя пра дабрабыт людзей у краінах гістарычнай Русі. І ў гэтай агульнай малітве забываюцца ўзаемныя крыўды, спрэчкі і падзелы. Гэтай малітвай умацоўваюцца трывалыя духоўныя сувязі, якія існуюць паміж нашымі народамі. Гэтыя сувязі не залежаць ад нацыянальнай прыналежнасці, ад асаблівасцяў культуры ці ад зменлівых дзяржаўных межаў", — сказаў Патрыярх пасля набажэнства.

Па заканчэнні літургіі ва ўсіх гарадах Расіі прагучаў святочны перазвон, які пачаўся на галоўнай сталічнай званіцы ў гонар Івана Вялікага.

У Кіеве каля чвэрці мільёна вернікаў з усёй Украіны сабраліся на пятніцкі хрэсны ход, а ў суботу ў Кіева-Пячэрскай лаўры прайшло святочнае набажэнства з прадстаўнікамі большасці памесных цэркваў. Паводле сведчанняў відавочцаў, уся тэрыторыя лаўры была запоўненая людзьмі.

Апошнія гады набірае сілу новая традыцыя — масавае хрышчэнне ў вадаёмах 28 ліпеня, так у рацэ Чусавая пад Екацярынбургам адразу хрысцілася каля 200 чалавек.

Шматлікія набажэнствы адбыліся ў гэты дзень у Мінску, Душанбэ, Кішынёве, Бялградзе і мностве іншых гарадоў.