МІНСК, 29 ліп — Sputnik. Тэмпература паветра ў Беларусі складзе +30..+32°С у нядзелю, паведамілі МНС Беларусі.
Пры гэтым у краіне чакаецца сухое надвор'е, па паўднёва-заходняй частцы магчымы кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах з навальніцамі.
Раніцай месцамі магчымы слабы туман, вецер умераны, пры навальніцах — парывісты.
У начны і ранішні час тэмпература паветра будзе вагацца ад 16 да 22 градусаў цяпла.
Як паведамілі сіноптыкі, спякоце беларусы абавязаны скандынаўскаму антыцыклону, які прыйшоў у нашу краіну. Яго ўплыў будзе адчувацца і на наступным тыдні: ападкі ў панядзелак чакаюцца ў заходніх рэгіёнах, на паўднёвым захадзе захаваецца тэмпература вышэй за +30°C. Некалькі нижэй будзе тэмпература на паўночным усходзе — да +26°C.