МІНСК, 30 ліп — Sputnik. Некаторыя аддзяленні "Белпошты" далучыліся да святкавання Міжнароднага дня дружбы, які адзначаюць ва ўсім свеце.
Там кліентам будуць бясплатна выдаваць паштоўкі, каб яны адправілі іх сваім сябрам і, незалежна ад адлегласці, якая падзяляе іх, змаглі заставацца на сувязі з блізкімі людзьмі.
Для таго, каб атрымаць бясплатную паштоўку, трэба будзе набыць любую прадукцыю "Белпошты". Акцыя пройдзе ва ўсіх абласцях Беларусі і ў Мінску. У круглай зале паштамта атрымаць паштоўку можна будзе з 16 да 17 гадзін.
Міжнародны дзень дружбы Асамблея ААН увяла ў 2011 годзе, каб узаемаадносіны паміж жыхарамі розных краін умацоўваліся. У гэты дзень нічога асаблівага рабіць не трэба — проста ўспомніце пра сяброў і раскажыце ім пра тое, як яны для вас важныя.