Лукашэнка пракаментаваў уборачную кампанію: нас яшчэ Гасподзь пашкадаваў

Беларускі лідар упэўнены, што аграрыі павінны прыкласці максімум намаганняў падчас уборкі хлеба, таму што ў гэтым годзе ён будзе ў цане.
Sputnik

МІНСК, 1 жні — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі запатрабаваў ад аграрыяў сабраць як мага большы ўраджай і прыкласці для гэтага ўсе намаганні, пра што і заявіў, інспектуючы ход уборачнай пад Мінскам.

Рабочая поездка Александра Лукашенко в Минский район

На яго думку, у бягучым годзе па ўсім свеце будзе сур'ёзны недабор збожжавых, што выклікана анамальна гарачым надвор'ем. На дадзены момант з такой сітуацыяй ужо сутыкнуліся Германія і Польшча. Падобныя праблемы з ураджаем у Францыі і Іспаніі. Суседняя Расія па прагнозах можа не дабраць 25% ураджаю ў параўнанні з леташнім вынікам.

"Вядома, і мы нешта страцілі, але не настолькі: нас яшчэ Гасподзь пашкадаваў. Таму трэба мець на ўвазе, што мы не кінемся дзесьці закупляць хлябы", — запэўніў аграрыяў Лукашэнка.

Пасля чаго выказаў упэўненасць, што збожжа на рынку будзе, і яно будзе цаніцца. Ужо цяпер зразумелы ўзровень і якасць кармоў, якія будуць закупляцца

"Таму максімум напружання для таго, каб сабраць да зярнятка", — даў наказ хлебаробам беларускі лідар.