МІНСК, 1 жні — Sputnik. Восьмы міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва, які пройдзе ў Мінску з 20 верасня па 16 кастрычніка, абвясціў праграму, паведамілі арганізатары мерапрыемства.
Слоганам у гэтым годзе стане"Разгерметызацыя". Сярод краін-удзельнікаў — Беларусь, Южная Карэя, Францыя, Фінляндыя, Літва, Латвія, Польшча, Бельгія, Расія і В'етнам.
Буйнейшы тэатральны форум Беларусі традыцыйна складаецца з трох секцый: міжнародная праграма, шоукейс Belarus Open і адукацыйная платформа "Школа ТЕАРТа".
Belarus Open: ад "Рэвізора" да "С училища"
У гэтым годзе шоукейс складаецца з пастановак маладых рэжысёраў і прадстаўнікоў старэйшага тэатральнага пакалення.
Стартуе Belarus Open 20 верасня новай версіяй "Рэвізора" ў перакладзе на трасянку ад мастацкага кіраўніка Купалаўскага тэатра Мікалая Пінігіна і яго вучня Дзмітрыя Цішко.
Яшчэ адну адаптацыю класічнай п'есы — "Mann ist mann" Бертольта Брэхта — прадставіць рэжысёр Анатоль Лялеўскі разам з Беларускім дзяржаўным тэатрам лялек.
Прыедуць на шоукейс і абласныя тэатры. 21 верасня Брэсцкі тэатр лялек пакажа "Новую зямлю" Якуба Коласа ў рэжысуры Аляксандра Янушкевіча, а 23 верасня Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы — аўтарскі монаспектакль лідара гурта "Троіца" Івана Кірчука "Дорожка моя".
23 верасня на беларускую сцэну нечакана вернецца "Июль" з Магілёўскім абласным драматычным тэатрам.
Таксама ў гэтым годзе ў праграме дзве работы Яўгенія Карняга — "Сёстры Грайі" і "Бетон" — абодва спектаклі пакажуць 22 верасня.
Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр разам з рэжысёрам Дзмітрыем Багаслаўскім, які па сумяшчальніцтве з'яўляецца акцёрам і аўтарам, прадставіць п'есу — лаурэата "Залатой Маскі" ў катэгорыі "Лепшая работа драматурга" — "Чалавек з Падольска".
Прайшлі ў Belarus Open і два незалежныя спектаклі ад "АРТ Карпарэйшн" — "С училища" і "Крестовый поход детей" па п'есах драматурга Андрэя Іванова.
Міжнародная праграма: харэаграфія і палітычны трылер
Яшчэ адна сучасная адаптацыя п'есы Бертольта Брэхта — "Свадьба" — адкрые міжнародную праграму фестываля. Рэжысёр Оскарас Каршуновас прыехаў на беларускі тэатральны форум ужо ў пяты раз і 25-26 верасня пакажа свой спектакль на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.
Яшчэ адзін пастаянны госць "ТЕАРТа" — Цімафей Кулябін — прывязе на форум пастаноўку "Три сестры" Навасібірскага дзяржаўнага акадэмічнага драматычнага тэатра "Красный факел". Спектакль аб'яднаў у сабе чорную камедыю, псіхалагічную драму і трылер. Усё гэта 6 і 7 кастрычніка на пляцоўцы Палаца культуры МАЗ.
Для аматараў танцавальнага жанра міжнародны форум падрыхтаваў адразу тры харэаграфічныя спектаклі — "Даркнесс Пумбу" ад южнакарэйскага тэатра, "Czterdzieści" з Нарвегіі і "Жатву" з Расіі.
1 кастрычніка госці форума ўбачаць класічную гісторыю пра мушкецераў у некласічным выкананні — "Три мушкетера. К востоку от Вены" ў рэжысуры Вальтэрса Сіліса.
4 кастрычніка адбудзецца паказ спектакля — прызнання ў каханні да кінамастацтва "Просто киносъемка" легендарнага фінскага рэжысёра Крысціяна Смедса.
У ліку замежных гасцей тэатральнага форума таксама палітычны трылер "Арктика" з Бельгіі і спектакль "Сайгон", створаны ў кінапрадукцыі французскіх Нацыянальнага тэатра ў Страсбургу, Нацыянальнага тэатра Адэон, Афіньёнскага фестываля і В'етнама.
Закрыццё восьмага міжнароднага фестывалю адбудзецца 16 кастрычніка ў культурніцкай прасторы "ОК16", дзе разам збяруцца акцёры, прадзюсары, сцэнографы і рэжысёры.