МІНСК, 1 жні — Sputnik. Усяго за пару дзён у Светлагорскім раёне Яўген Талсцякоў назбіраў больш за 100 кілаграмаў грыбоў, паведамляе сайт lovesun.by.
"Любім збіраць грыбы. У першы дзень 60 кг лісічак, у другі 46 кг і больш за 200 белых", — паведаміў рэгіянальнаму выданню ўдачлівы грыбнік.
На фотаздымках, якія зрабіў Яўген Талсцякоў, можна разгледзець сапраўдную гару грыбоў, якія ён здолеў назбіраць ў лясах Светлагорскага раёна.
Праўда, грыбнік са Светлагорску папярэджвае, што ў гэтым годзе з-за гарачага надвор'я ў лесе могуць чакаць непрыемныя сустрэчы — ён сутыкнуўся з вялікай колькасцю гадзюк падчас збору дароў лесу.