Беларускія механізатары сталі харчавацца лепш

Для ўдзельнікаў уборачнай створаны ўмовы не толькі для харчавання, але і для захавання правіл гігіены.
Sputnik

МІНСК, 2 жні — Sputnik. Колькасць парушэнняў, звязаных з арганізацыяй харчавання работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, у апошнія гады зменшылася ў разы, паведамілі журналістам у чацвер прадстаўнікі Цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Лукашэнка пракаментаваў уборачную кампанію: нас яшчэ Гасподзь пашкадаваў

Уборачная кампанія знаходзіцца ў самым разгары: актыўна ўраджай збіраюць па ўсёй рэспубліцы. Адначасова ход уборачнай правяраюць — не толькі з пункту гледжання намалоту, але і санітарных норм, створаных для работнікаў.

"Колькасць парушэнняў, звязаных з арганізацыяй харчавання работнікаў, паменшылася ў разы. Харчаванне механізатараў арганізавана альбо ў стацыянарных сталовых, альбо пры дапамозе падвозу са спецыяльным абсталяваннем", — адзначылі медыкі.

Ствараюцца ўмовы і для выканання правілаў асабістай гігіены: механізатарам і камбайнерам ёсць дзе памыць рукі.

Расказаць пра канкрэтнае меню работнікаў спецыялісты не змаглі — як і пра тое, ці ёсць спіс непажаданых страў у такую спякоту.