МІНСК, 2 жні — Sputnik. Жнівень у Беларусі будзе цёплым і камфортным, паведаміла ў чацвер журналістам намеснік начальніка Белгідрамета Святлана Кузьміч.
Як прызнаюцца сіноптыкі, ліпень быў складаным: пачатак месяца быў халодным, увесь час было вельмі вільготна. Зрэшты, надвор'е напачатку жніўня досыць камфортнае — у тым ліку і для правядзення ўборачнай.
"Аўгуст характарызуецца тым, што такой магутнай навальнічнай дзейнасці не бывае. Лакальныя дажджы будуць ісці, але гэта будзе на руку аграрыям — не будзе высокай пажаранебяспекі", — адзначыла Кузьміч.
У цэлым жа месяц чакаецца цёплым, на градус цяплей за кліматычную норму. Чакаецца нармальная колькасць і ападкаў.
"У апошняй дэкадзе будуць вялікія кантрасты тэмператур: на паўднёвым захадзе будзе горача, на паўночным усходзе магчыма нават + 11… + 17°C удзень", — канстатавала прадстаўнік Белгідрамета.