Беларускія музыкі выступяць у Вільнюсе на адной сцэне з Metronomy

Пачуць беларускіх артыстаў можна будзе ў літоўскай сталіцы напачатку верасня.
Sputnik

МІНСК, 3 жні — Sputnik. Беларускія музыкі Super Besse, Weed&Dolphins, "Бакей и Какора" выступяць на фестывалях у Вільнюсе, паведамілі арганізатары.

Артысты патрапілі на буйныя міжнародныя мерапрыемствы  — шоукейс-фестываль What's Next In Music? і фестываль гарадскіх культур Loftas Fest — па-рознаму. Гурт Weed&Dolphins прайшлі праз конкурсны адбор, праект "Бакей и Какора" — пасля паспяховага выступу на Tallinn Music Week у красавіку гэтага года, а Super Besse — пасля студзеньскага выступа на галоўным еўрапейскім шоукейс-фестывалі Eurosonic Nooderslag у Нідэрландах. Іх абралі прадстаўнікамі адразу двух фестываляў, таму і выступы гурта адбудуцца двойчы.

Міжнарождныя мерапрыемствы пройдуць у літоўскай сталіцы з 6 па 8 верасня.

Фестываль What's Next In Music? з'яўляецца прыемнікам Vilnius Music Week. Мерапрыемства арганізуе Літоўская асацыяцыя музычнага бізнесу для таго, каб паказаць новыя таленты з Усходняй Еўропы спецыялістам, якія прыязджаюць сюды на прафесійную канферэнцыю.

Частка канцэртаў фестываля ў гэтым годзе пройдзе ў клубе Tamsta, яшчэ адна — на сцэнах фестываля-партнёра Loftas Fest. Хэдлайнерамі гэтага мерапрыемства будуць англійскі індзі-гурт Metronomy і немец DJ Hell.