Відэа

Відэафакт: экалагічная акцыя "Я паркуюся, як..." прайшла ў Мінску

Акцыя па недапушчэнню стаянкі транспартных сродкаў на газонах прайшла на дваровай тэрыторыі ў цэнтры Мінска. Глядзіце на відэа, як шмат машын было прыпаркавана з парушэннямі.
Sputnik

Акцыя "Я паркуюся, як…" праходзіла  у дварах сталічнай вуліцы Залатая Горка. Як паведаміў карэспандэнт Sputnik, на газонах былі прыпаркаваны дзесяткі машын.

Супрацоўнікі фіксавалі парушэнні. Таксама ў дварах працаваў эвакуатар.

Жыхары Мінска, асабліва цэнтра сталіцы, часта скардзяцца на кіроўцаў-парушальнікаў, якія паркуюцца на тратуарах і зялёных зонах. У адказ кіроўцы наракаюць на тое, што ў дварах не хапае парковачных месцаў.

Некаторыя аўтааматары спраўляюцца з гэтай праблемай, пакідаючы машыны па-за дваровай тэрыторыі — уздоўж дарогі ці на паркоўках паблізу. Але многім ўсё ж пераважней прыпаркавацца дзе заўгодна — толькі б бліжэй да пад'езда.