Памёр музыка Аляксандр Кулінковіч

Саліст беларускага рок-гурта "Нейро Дюбель" пайшоў з жыцця ў 46 гадоў.
Sputnik

МІНСК, 4 жні — Sputnik. Памёр вядомы беларускі музыка Аляксандр Кулінковіч, паведаміла ў суботу Sputnik крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

Паводле папярэдняй інфармацыі, Кулінковіч быў шпіталізаваны ў пятніцу з вострай пнеўманіяй.

Раніцай у суботу музыку перавялі ў рэанімацыю. На жаль, урачам не ўдалося яго выратаваць.

Аляксандр Кулінковіч быў лідарам вядомага беларускага рок-гурта "Нейро Дюбель". Ён заснаваў калектыў ў 1989 годзе і быў вядомы пад творчым псеўданімам "Куллинкович".