Жарко: да 1 верасня трэба стварыць здароўезберагальныя ўмовы для навучэнцаў

Падчас нарады ва ўрадзе было даручана своечасова завяршыць рамонт ва ўстановах адукацыі.
Sputnik

МІНСК, 5 жні — Sputnik. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Жарко правёў нараду па пытанні аб падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да пачатку 2018/2019 навучальнага года, паведаміла прэс-служба Саўміна.

Новы інтэрнат у Студэнцкай вёсцы здадуць да 2019 года

У рэспубліцы ў новым навучальным годзе будуць функцыянаваць каля 8 тысяч установаў адукацыі. Навучацца ў іх будуць каля двух мільёнаў навучэнцаў, выхаванцаў і студэнтаў. Як раней стала вядома, установы агульнай сярэдняй адукацыі прымуць больш за 100 тысяч першакласнікаў.

На нарадзе Васіль Жарко адзначыў, што работа па падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі павінна быць завершана своечасова.

"Да 1 верасня ў кожнай установе адукацыі павінны быць створаны бяспечныя, камфортныя і здароўезберагальных ўмовы для навучання і выхавання вучняў", — цытуе Жарко прэс-служба Саўміна.

Таксама падчас нарады надалі ўвагу пытанням арганізацыі харчавання, забеспячэнню бяспекі навучэнцаў, даступнасці і разнастайнасці адзення для школьнікаў.

Кіраўнікам дзяржорганаў, якія з'яўляюцца заснавальнікамі ўстаноў, даручана скончыць у іх рамонты, набыць неабходнае сучаснае абсталяванне і інвентар, мадэрнізаваць харчаблокі. На нарадзе таксама звярнулі ўвагу на падрыхтоўку інтэрнатаў да навучальнага года.