Радыё

Лучанок у 80-гадовы юбілей: жывем, і нам за сваё жыццё не сорамна

У свой 80-гадовы юбілей славуты савецкі і беларускі кампазітар, народны артыст СССР Ігар Лучанок прыняў віншаванні радыё Sputnik Беларусь і падзяліўся кранальнымі ўспамінамі з асабістага і творчага жыцця.
Sputnik

Вядучы радыё Sputnik Беларусь Вячаслаў Шарапаў пабываў у гасцях у знакамітага кампазітара Ігара Міхайлавіча Лучанка і яго жонкі Аляксандры Рыгораўны і звярнуў увагу на мемарыяльныя дошкі выбітных асоб на доме, у якім жыве маэстра. Гэта і Іван Мележ, і Іван Шамякін, і аўтар вершаў да легендарнай песні "Алеся" Аркадзь Куляшоў.

Сёння нарадзіўся Ігар Лучанок

"Гэта вялікія асобы. І Мележ, і Шамякін, і Куляшоў. Калісьці мы з Мулявіным нешта вырашалі і думалі: "Вось пойдзем да Мележа параімся, як да аксакала". Цяпер час памяняўся. Але мы жывем, і нам за сваё жыццё не сорамна", — адзначае Лучанок.

Як прызнаецца кампазітар, ён так і не паверыў у бога, хоць яго хрысціў сам Мітрапаліт Філарэт, і кажа, што цяпер — смутны час, калі ўсе нечага чакаюць, але абавязкова дачакаюцца чагосьці добрага.

"Магу сказаць, я і зараз жыву ў Савецкім Саюзе і дрэнным словам успамінаю тых, хто разваліў гэтую справу. Гэта ж трэба было разваліць такую ​​махіну. Я дзякуючы камсамолу аблазіў усю планету, быў на Паўночным флоце і да гэтага часу ганаруся, што там рыбачыў", — распавядае Лучанок.

Белорусский композитор Игорь Лученок

З жонкай Аляксандрай Рыгораўнай маэстра пражыў у шлюбе ўжо 53 гады, і ўвесь гэты час быў "складаным, цікавым і "перажывальным".

"За гэтыя гады, вядома, шмат у нашым доме пабывала сапраўды выбітных асоб — выдатных музыкаў і кампазітараў, паэтаў і выканаўцаў. Гэта і Ціхан Іванавіч Хрэннікаў, і Іосіф Кабзон, і Аляксандра Пахмутава з Мікалаем Дабранрававым. Калі Аркадзь Куляшоў прынёс вершы  "Алесі", я памятаю, мая дачка Света казала: "Мама, ну калі яны ўжо сыдуць? Яны ўсё спяваюць і размаўляюць". Інструмент у нас быў адзін, а ёй трэба было займацца", — распавяла жонка маэстра.

Поўную версію размовы з кампазітарам, народным артыстам СССР Ігарам Лучанком слухайце на радыё Sputnik Беларусь.