Лукашэнка назваў творчасць Лучанка візітнай карткай Беларусі

Вядомы беларускі кампазітар святкуе сёння свой 80-гадовы юбілей.
Sputnik

МІНСК, 6 жні — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Ігара Лучанка з 80-годдзем, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Лучанок у 80-гадовы юбілей: жывем, і нам за сваё жыццё не сорамна

"Ваша шматгранная плённая дзейнасць, вядомая шырокаму колу слухачоў, стала візітнай карткай Беларусі", — гаворыцца ў віншавальнай тэлеграме.

На думку прэзідэнта, творчасць вядомага кампазітара змяшчае ў сабе лепшыя прыклады беларускай культуры і ўзняла песню на творчы Алімп.

Лукашэнка згадаў, што доўгі час Лучанок працаваў старшынёй Беларускага саюза кампазітараў. У гэтай якасці ён зрабіў шмат для развіцця беларускай школы кампазітараў.

"Напісаныя вамі музычныя творы адрозніваюцца пранікнёнай меладычнасцю, глыбінёй і лірычнасцю, упрыгожваюць рэпертуар спевакоў розных пакаленняў", — падкрэсліў беларускі лідар.