Справіць Мядовы Спас запрашаюць на радзіму Якуба Коласа

Свята прымеркавана да 95-годдзя паэмы "Новая зямля".
Sputnik

МІНСК, 6 жні – Sputnik. Адсвяткаваць Мядовы Спас у мемарыяльнай сядзібе Альбуць, дзе прайшлі дзіцячыя гады славутага беларускага паэта Якуба Коласа, запрашаюць 11 жніўня, пра гэта паведамілі Sputnik у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

Вандроўка з лірычным геніем Якуба Коласа: "Выходзіць сонца ў свой абход…"

Гасцей чакаюць у 10:30 і абяцаюць сустрэць іх песнямі і жартамі ў выкананні калектыва мастацкай самадзейнасці. У сядзібе наведвальнікі змогуць сустрэць тэатралізаваных персанажаў — Бабку-шаптуху, Мядзведзя, Пчалу, Скамароха, і самі прыняць удзел у дзействах.

Спамым дапытлівым прапануюць паўдзельнічаць у віктарыне і майстар-класе ад пчалавода. Акрамя таго будзе магчымасць атрымаць кансультацыю ад урача-касметолага, які раскажа пра карысныя ўласцівасці мёду.

Для гасцей правядуць экскурсію па сядзібе, а таксама пачастуюць блінамі, мёдам і гарбатай. Пасля заканчэння свята можна будзе арганізаваць пікнік на прыродзе.

Выезд арганізаваны ад Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5) у 09:00. Кошт білета для аднаго наведвальніка – 15 руб.