Конкурс на платнае аддзяленне ў БДУ склаў 1,5 чалавека на месца

Самыя высокія прахадныя балы на платнае - на звязаныя з міжнароднымі адносінамі спецыяльнасці.
Sputnik

МІНСК, 7 жні — Sputnik. Конкурс на дзённую платную форму атрымання адукацыі ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт склаў паўтара чалавека на месца, распавялі Sputnik у прэс-службе ВНУ.

Уступная кампанія на платнае аддзяленне беларускіх ВНУ завяршылася напярэдадні. Зараз універсітэты і акадэміі працягваюць падводзіць вынікі залічэння.

Як паведамілі Sputnik у галоўнай ВНУ краіны, сярэдні конкурс па ўніверсітэце на дзённую платную форму захаваўся на ўзроўні мінулага года — 1,5 чалавека на месца. Усяго на "платку" залічылі 1870 чалавек.

Самыя высокія прахадныя балы сярод прыродазнаўчых спецыяльнасцяў склаліся на "прыкладную інфарматыку" (305), "інфарматыку" (301), "прыкладную матэматыку" (300), "хімію лекавых злучэнняў" (297).

У лідарах па прахадных балах — гуманітарныя спецыяльнасці: "міжнароднае права" (338), "міжнародныя адносіны" (331) і "лінгвакраіназнаўства" (324). Цікава, што па гэтых напрамках прахадныя балы нават на платнае вышэй, чым у многіх іншых ВНУ на бюджэтныя месцы.

Сярод залічаных на першы курс платнага аддзялення 35,5% мужчын і 64,5% жанчын. Мінчан у спісе студэнтаў-платнікаў больш за палову.