"Залатая рыбка" з Віцебска засталася без "ключа ад горада"

Прадстаўнікі міліцыі адзначаюць, што да іх заявы аб крадзяжы не паступала, аднак аб знікненні яны ведаюць і сочаць за сітуацыяй.
Sputnik

ВІЦЕБСК, 7 жні — Sputnik. Невядомыя выкралі ключ з надпісам "Вiцебска" і гербам горада, які знаходзіўся ў роце скульптуры "Залатая рыбка" ў Віцебску, перадае карэспандэнт Sputnik.

Дэкаратыўная скульптурная кампазіцыя "Залатая рыбка" была зроблена па замове гарадской ЖКГ. Адкрыццё яе адбылося ў мінулым годзе на Дзень горада. "Рыбка" адразу стала папулярным месцам не толькі ў турыстаў, але і ў гараджан, асабліва каля яе палюбілі фатаграфавацца маладыя.

А нядаўна жыхары горада звярнулі ўвагу, што ў рыбкі знік з рота ключ з надпісам "Вiцебск" і гербам горада.

"Калі б вы не сказалі, то мы б і не заўважылі, што тут, чагосьці не хапае", — адказала віцебчанка Юлія на пытанне карэспандэнта Sputnik пра цэласнасць помніка.

Молодые витебчанки даже не заметили пропажи ключика

З гараджан, якія падыходзілі паглядзець на скульптуру, многія ўвогуле не звярнулі ніякай увагі на тое, што ў "Рыбкі" штосьці адсутнічае. Хоць больш уважлівыя віцебляне прымецілі, што ключык знік прыкладна тыдзень таму.

"Заявы па факце крадзяжу ключа ў органы ўнутраных спраў не паступала, але пра тое, што яго няма, мы ведаем і сочым за сітуацыяй", — пракаментавала Sputnik афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратава.

На "гарачай лініі" гарадскога ЖКГ адказалі, што аб знікненні ключыка не ведаюць і не могуць адказаць, ці ёсць ён на месцы ці не, але калі ключ прапаў, то пра гэта заўтра ж паведамяць кіраўніцтву, бо "гэта НЗ гарадскога маштабу".