Фестываль індыйскай культуры на працягу двух дзён праходзіў у прасторы "210 метраў". Гасцей запрашалі бясплатна, знаёмілі з традыцыйнымі індыйскімі танцамі і дэманстравалі нацыянальнае індыйскае адзенне.
Падчас дэфіле можна было паглядзець, як па-рознаму можа выглядаць сары. Многія госці сваёй вопраткай таксама дэманстравалі сімпатыю да індыйскай культуры — у кагосьці на руках было мноства бранзалетаў, хтосьці інакш паказваў сваё веданне Індыі.
Але і тыя, хто зусім нічога не ведалі пра краіну, змаглі трохі лепш зразумець яе каларыт і вывучыць традыцыі.