МІНСК, 9 жні — Sputnik. Футбалісты піцерскага "Зяніта" прагуляліся па цэнтры беларускай сталіцы перад матчам супраць мінскага "Дынама", паведамляецца ў Twitter-акаўнце каманды гасцей.
Сёння стадыён "Дынама" прыме паядынак трэцяга раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы паміж сталічным "Дынама" і "Зянітам" з Санкт-Пецярбурга. Гульня пачнецца ў 20:00. Усе квіткі на матч прададзеныя.
Футбалісты падчас прагулкі па горадзе сфатаграфаваліся з заўзятарамі і раздавалі аўтографы. Маршрут гульцоў пралягаў побач з прэзідэнцкай Адміністрацыяй.
Нагадаем, футбалісты "Зяніта" прыбылі ў Мінск напярэдадні, яны пасяліліся ў "Прэзідэнт-гатэлі". Удзел у матчы не прыме форвард гасцей Арцём Дзюба.