Зборнік эсэ беларускі Таццяны Скарынкінай апублікавалі ў Лондане

Выданне сучаснай беларускай паэткі выйшла ў свет у перакладзе на англійскую мову.
Sputnik

МІНСК, 9 жні — Sputnik. Зборнік эсэ беларускай паэткі Таццяны Скарынкінай выйшаў у свет у Лондане ў перакладзе на беларускую мову. Аб гэтым яна паведаміла на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку".

"Кніга "Шмат Чэслава Мілаша і крыху Элвіса Прэслі" ("Много Чеслава Милоша и чуть-чуть Элвиса Пресли") у перакладзе на англійскую мову канчаткова выйшла. Мне здавалася, што гэта ніколі не адбудзецца, але перакладчык Джымі Джынгл толькі што даслаў фотаздымкі з Лондана", — гаворыцца ў паведамленні.

Зборнік распавядае пра жыццё людзей у беларускім райцэнтры і ўсё, што з імі звязана.

Паэтка родам родам са Смаргоні, скончыла Горыцкую сельскагаспадарчую акадэмію. Некаторы час працавала паштальёнам, журналістам, мастаком-ілюстратарам. Зараз яна піша ў асноўным па-руску, яе тэксты друкаваліся у маскоўскіх часопісах, на рускамоўных сайтах Германіі і Ізраіля.