Лукашэнка назваў адрамантаваную дзіцячую бальніцу ў Гомелі палацам

Спачатку быў прапанаваны праект па будаўніцтву бальніцы за горадам, але прэзідэнт даручыў рэканструяваць і пашырыць комплекс у самім Гомелі.
Sputnik

МІНСК, 10 жні — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка параўнаў рэканструяваную Гомельскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу з палацам.

Гамяльчане - Лукашэнку: "забараніце з вашых візітаў рабіць шоу"

Беларускі лідар у пятніцу здзяйсняе працоўную паездку ў Гомель — тут кіраўнік дзяржавы ўжо азнаёміўся з адрамантаваным і мадэрнізаваным комплексам дзіцячай клінічнай бальніцы.

"Пабудавалі палац, інакш не скажаш. Высокія тэхналогіі, выдатная бальніца", — заявіў Лукашэнка падчас сустрэчы з жыхарамі горада.

Падобныя цэнтры, нагадаў беларускі лідар, створаны ў кожнай вобласці. Першапачаткова прапаноўвалі праект па будаўніцтве дзіцячай клінічнай бальніцы за Гомелем, але Лукашэнка даручыў рэканструяваць і пашырыць комплекс менавіта ў горадзе.

"Сёння атрымаўся выдатны квартал з унутраным садком. Не шкада. Гэта для нашых дзяцей. Што яны там робяць… (у плане высокага ўзроўню медыцынскага абслугоўвання — Sputnik), і гэта ж не ў Мінску ў цэнтры "Маці і дзіця", а ў абласным цэнтры", — падкрэсліў беларускі лідар, яго словы прыводзіць БелТА.

Лукашэнка патрабаваў узвесці новы будынак дзіцячай бальніцы два гады таму — яе пабудавалі ў рэкордна кароткія тэрміны. Бальніца яшчэ не ўкамплектавана на 100%, таму беларускі лідар даручыў у бліжэйшы час дааснасціць яе па апошнім слове тэхнікі.

Вясной 2016-га палова заробленых на рэспубліканскім суботніку сродкаў (больш за 33,5 мільярда недамінаваных рублёў) была перададзеная на ўзвядзенне аб'екта. Крыху пазней, у чэрвені 2016 года Лукашэнка заяўляў пра тое, што гатовы "сваю зарплату аддаваць" для паскарэння будоўлі. Ён заклікаў зрабіць па-сапраўднаму агульнанародную будоўлю, а не спадзявацца толькі на рэспубліканскі бюджэт.