Мінскае "Дынама" разграміла "Зяніт" на сваім полі - 4:0

Матч у адказ адбудзецца ў Паўночнай сталіцы на стадыёне "Пятроўскі" ўжо 16 жніўня.
Sputnik

МІНСК, 10 жні — Sputnik. Мінскі футбольны клуб "Дынама" разграміў на сваім полі "Зяніт" з Санкт-Пецярбурга ў трэцім кваліфікацыйным раундзе Лігі чэмпіёнаў УЕФА, перадае карэспандэнт Sputnik.

Гульня прайшла ў чацвер, 9 жніўня, на нядаўна адкрытым стадыёне "Дынама" ў цэнтры Мінска, на матч было прададзена 22 тысячы квіткоў. Падтрымаць піцерцаў прыехалі больш за тысячу балельшчыкаў з Піцера.

Лік у гульні адкрыў Ураш Ніколіч — яму ўдалося трапіць у вароты суперніка ўжо на 12-й хвіліне. Другі гол правёў Уладзімір Хвашчынскі. Замацаваў поспех Ніка Галовіч — на перапынак каманды сышлі з лікам 3:0 на табло.

У другім тайме ў дынамаўцаў атрымалася яшчэ раз аформіць узяцце варот піцерцаў — на 67-й хвіліне другі гол у матчы забіў Ніколіч.

Да канца гульні "Зяніт" так і не змог паразіць вароты Андрэя Гарбунова.

Матч у адказ адбудзецца ў Паўночнай сталіцы на стадыёне "Пятроўскі" ўжо 16 жніўня. Для праходу далей "Зяніту" дома прыйдзецца забіваць як мінімум пяць мячоў.