МІНСК, 12 жні — Sputnik. Беларуская каманда заваявала трэцяе месца па выніках "Танкавага біятлону", які прайшоў на палігоне ў Алабіна ў рамках Армейскіх міжнародных гульняў АрМГ-2018.
Выйграла штогадовыя спаборніцтвы танкістаў каманда Расіі. Тры экіпажы падчас фінальнай эстафеты пераадолелі дыстанцыю за 1 гадзіну, 29 хвілін і 55 секунд, патрапіўшы ў 21 мішэнь з 24 магчымых. Другое месца — у каманды з Кітая. У эстафеце яны пабілі 11 мішэняў і прайгралі пераможцам 12 хвілін і 32 секунды.
Беларуская ж каманда, нягледзячы на 19 пападанняў, здзейсніла шэраг памылак, а трэці экіпаж сутыкнуўся з праблемамі і замяніў танк, што прывяло да лішніх штрафных кругоў. У выніку беларускія танкісты саступілі пераможцам 14 хвілін і 9 секунд.
Чацвёртае месца засталося за экіпажамі з Казахстана.
У цяперашніх спаборніцтвах танкістаў беларусы выйгралі тры індывідуальныя заезды, а ў паўфінальнай эстафеце сталі трэцімі. У мінулым годзе ў "Танкавым біятлоне" беларускія танкісты па выніках спаборніцтваў заваявалі чацвёртае месца.