Экс-галоўны ідэолаг Мінска цяпер адказвае за кіно

Пасада кіраўніка сталічнага "Кінавідэапракату" пуставала больш за год пасля суіцыду Юрыя Чачукевіча.
Sputnik

МІНСК, 13 жні — Sputnik. Кіраўніком сталічнага УП "Кінавідэапракат" прызначаны былы начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Павел Скалабан, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце сталічнай мэрыі.

Кіно на вуліцы і скверы: што паспеў зрабіць Чачукевіч

Сталічны "Кінавідэапракат" — найбуйнейшая дзяржаўная сетка кінатэатраў, у склад якой уваходзіць 13 аб'ектаў.

Як стала вядома ў панядзелак, генеральным дырэктарам прадпрыемства прызначаны Павел Скалабан. Да гэтага ён узначальваў галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі МГВК. Пад яго кіраўніцтвам сталічныя ідэолагі забаранілі ў горадзе цэлы шэраг канцэртаў — за нецэнзурную лексіку і "нізкі мастацкі ўзровень".

Пасаду гендырэктара УП "Кінавідэапракат" раней займаў Юрый Чачукевіч, які пакончыў з сабой летам 2017. З тых часоў пост кіраўніка пуставаў, у агульнай складанасці, больш за год.

"Кінавідэапракат" сам вызначае сваю рэпертуарную сетку, дамаўляецца з кінадыстрыбьютарамі. Шмат у чым менавіта ад прадпрыемства залежыць, ці ўбачаць мінчане самае актуальнае сусветнае кіно.