Штармавое папярэджанне абвешчана ў Беларусі на 14 і 15 жніўня

Месцамі па краіне пройдуць моцныя ліўні, а ўдзень на паўднёвым усходзе рэспублікі вецер узмоцніцца да шквалістага.
Sputnik

МІНСК, 14 жні — Sputnik. Штармавое папярэджанне аб'яўлена ў Беларусі на другую палову аўторка, 14 жніўня, і сераду, 15 жніўня, з-за навальніц, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Цёпла, але з дажджамі: якім будзе надвор'е ў Беларусі на гэтым тыдні

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, нягледзячы на спякоту праз тэрыторыю рэспублікі пройдуць франтальныя раздзелы, якія і прынясуць неспрыяльнае надвор'е

"У аўторак у перыяд з 15:00 да 21:00 па паўночным захадзе Беларусі чакаюцца навальніцы", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што ў сераду, 15 жніўня, на большай частцы тэрыторыі краіны прагрымяць навальніцы, месцамі пройдуць моцныя ліўні, а ўдзень на паўднёвым усходзе рэспублікі вецер узмацніцца да шквалістага. Па дадзеных спецыялістаў, у Мінску навальніца чакаецца ўначы ў сераду.

З-за складаных умоў надвор'я ў Беларусі аб'яўлены аранжавы — перадапошні — узровень небяспекі.