МІНСК, 15 жні — Sputnik. IV Міжнародная летняя школа беларусістыкі стартует 20 жніўня, паведамілі Sputnik у прэс-службе БДУ.
У гэтым годзе слухачамі стануць прадстаўнікі Расіі, Польшчы, Германіі, Чэхіі, Італіі, Латвіі, Венгрыі, ЗША і Кітая.
Навучанне будзе падзелена на тры ўзроўні — "А", "В" і "С". Кожны ўзровень будзе адпавядаць моўнай падрыхтоўцы і ведам удзельнікаў. Арганізатары прадугледзелі групы для тых, хто будзе вывучаць беларускуюм мову "з нуля", а таксама індывідуальныя заняткі для слухачоў, якія ведаюць яе на высокім узроўні.
Летняя школа будзе доўжыцца два тыдні. Падчас заняткаў навучэнцы будуць аналізаваць гістарычную і культурную спадчыну Беларусі. Іх чакаюць 16 лекцыйных і 40 практычных заняткаў па фанетыцы, граматыцы, развіццю вуснага і пісьмовага маўлення.
У якасці выкладчыкаў на занятках Міжнароднай школы-2018 выступяць беларускія даследчыкі, якія паведамяць аўдыторыі аб актуальных пытаннях беларускага мовазнаўства.