Крычаўскі палац Пацёмкіна атрымаў грант у 50 тысяч долараў

Грошы плануецца выдаткаваць на добраўпарадкаванне парка і рэканструкцыю кацельнай.
Sputnik

МІНСК, 16 жні — Sputnik. Па выніках конкурса Глабальнага экалагічнага фонда палац Пацёмкіна атрымаў грант у 50 тысяч долараў, паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.

Лукашэнка даў распараджэнне і грошы на рэстаўрацыю трох замкаў

Сродкі пойдуць на рэалізацыю праекта "Палацава-паркавы ансамбль — тэрыторыя экатурызму і чыстай экалогіі". Ідэя належыць гістарычнаму музею Крычава.

"Прадугледжана рэканструкцыя кацельнай, якая знаходзіцца каля паркавай зоны палаца Пацёмкіна, а таксама добраўпарадкаванне самога парка. Плануецца закупіць расліны, скульптуры, лаўкі, а таксама ўсталяваць па перыметры ўсяго парка энергазберагаючыя лямпы", — патлумачылі ў аблвыканкаме.

Рэалізацыя праекта разлічана на адзін год. Па меркаваннях аўтараў праекта, прынятыя меры дапамогуць прыцягнуць у рэгіён турыстаў.