Новы мурал у Мінску: аўстраліец натхніўся IT-краінай і Драздовічам

Больш за ўсё аўтара ўразіла імкненне маладых беларусаў шукаць сваю будучыню ў сферы новых тэхналогій.
Sputnik

МІНСК, 16 жні — Sputnik. Аўстралійскі мастак Фінтан Мэгі ўсяго за дзевяць дзён стварыў у Мінску на сцяне дома па вуліцы Ляшчынскага новы мурал — праца прысвечана пошуку Беларусі свайго месца ў свеце і ролі ў гэтым новых тэхналогій.

"Фінтан прыляцеў з Мюнхена ў Мінск 1 жніўня і літаральна адразу з трапа самалёта адправіўся на вялікую экскурсію па цэнтры горада", — распавялі арганізатары праекта Urban Myths, па запрашэнні якіх мастак апынуўся ў Мінску.

Австралийский художник Финтан Мэги

На мурале намаляваны падлетак з птушкай-робатам у руках. Выбар сюжэту, па словах арганізатараў, не выпадковы: больш за ўсё мастака ўразіла імкненне беларускай моладзі шукаць сябе не толькі ў пераасэнсаванні мінулага, але абапіраючыся на сучасныя тэхналогіі. Куратары распавялі Мэгі аб мностве стартапаў беларусаў, развіцці курсаў робататэхнікі і праграмавання для дзяцей. Мастак упэўнены, што гэта выдатны спосаб заявіць пра сябе ў свеце.

Этап работы над новым муралом в Минске

Мастака натхніла не толькі беларуская рэчаіснасць, але і яе культурны багаж. Мэгі пазнаёміўся з працамі беларускага мастака Язэпа Драздовіча і карцінамі Аляксандра Кішчанкі і спадзяецца, што ў новым мурале на Ляшчынскага можна будзе разгледзець іх уплыў.

Майстар працаваў без ганарару, але нават праз краудфандынг не атрымалася сабраць неабходную для пакрыцця тэхнічных выдаткаў суму. Арганізатары заклалі ўласныя сродкі і працягваюць збіраць грошы на праект.