Беларускія кнігі паедуць у Пекін

Пагадненне аб выданні і перакладзе літаратурнай класікі было дасягнута падчас кніжнай выставы ў Мінску.
Sputnik

МІНСК, 17 жні — Sputnik. Міністэрства інфармацыі Беларусі падорыць бібліятэку беларускіх кніг Другому Пекінскаму ўніверсітэту замежных моў, паведаміліў міністэрстве.

У спісе выданняў — творы кітайскіх паэтаў, некаторыя з іх упершыню загучалі па-беларуску. Гэта кнігі серыі "Светлыя знакі: паэты Кітая", і анталогія кітайскай паэзіі ХХ стагоддзя "Пялёсткі лотаса і хрызантэмы".

Кнігі перадасць беларуская дэлегацыя, якая будзе ўдзельнічаць у Міжнароднай выставе-кірмашы Bеіjіng ІntеrnаtіоnаlBооkFаіr, што пройдзе ў Пекіне з 22 па 26 жніўня. Дэлегацыю ўзначаліць намеснік Міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі.

Беларусь і Кітай дамовіліся аб выданні літаратурнай класікі на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў гэтым годзе. Пераклад і выданне класічных твораў запланаваныя да 2020 года.