Як карова з'ела замак: жыццё і смерць саламяных скульптур на палях

Раз на год беларускае рамяство саломкі дасягае сапраўды былінных маштабаў і тады на палях з'яўляюцца саламяныя хаткі і нават коннікі. Фігуры ствараюцца з кармавой саломы, а зімой скульптуры адпраўляюць на корм.
Sputnik

Сабранага з цюкоў вусеня, печ ці іншую саламяную скульптуру на беларускіх палях бачыў кожны, хто хоць раз па восені выязджаў за мінскую кальцавую. Такія фігуры выстаўляюць не толькі ў Беларусі — ідэя прыйшла ад японскіх фермераў. Беларускія аграрыі збіраць з саламяных цюкоў скульптуры пачалі параўнальна нядаўна, і ў адной з гаспадарак прызналі, што не ва ўсіх атрымліваецца.

Аграрыі ўсіх краін, яднайцеся: што паказалі на выставе "Белагра"

Але калі прафоргі і ўпраўленні сельскай гаспадаркі не падкачаюць, на нашых палях з'яўляюцца і снягуркі, і цэлыя замкі. І тыя, і іншыя зімой адпраўляюць на корм.

Адкуль прыпаўзаюць на палі гіганцкія саламяныя вусені і што атрымліваюць у падарунак аўтары лепшых кампазіцый, высветліла карэспандэнт Sputnik Алена Васільева.

Саламяны змей Гарыныч супраць зайца

Агляд-конкурс на лепшую саламяную кампазіцыю на палях праводзяць у многіх раёнах Беларусі. У Слуцкім раёне яго арганізуе райкам прафсаюза работнікаў АПК. План дакладна адпрацаваны.

"У сярэдзіне лета мы дасылаем палажэнне аб конкурсе ў сяльгасарганізацыі. Кіраўнікі прафкамаў вызначаюць, якую кампазіцыю будзе выстаўляць кожная арганізацыя. Удзельнікі дасылаюць у прафкам па пяць фотаздымкаў кожнай кампазіцыі з саломы, я раблю альбом, раздрукоўваю яго і падаю камісіі. Ёсць тры намінацыі — цэласнасць кампазіцыі, афарміцельскае майстэрства і лепшая кампазіцыя", — распавяла кіраўнік райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Гурбо.

У гэтым годзе адна з арганізацый прадставіла на конкурс саламянага вершніка, які змагаецца з сабраным з цюкоў Змеем Гарынычам і адсякае яму галаву. Кампазіцыя спадабалася многім, яна фаварыт гэтага года, і сфатаграфавацца на кані таксама вырашылі многія.

"Людзі не хочуць сфатаграфавацца побач. Яны залазіць яму на галаву, і ў выніку галаву каню ўжо згарнулі", — наракаюць ў прафсаюзе.

А саламяны заяц, аформлены іншай арганізацыяй, і зусім застаецца без галавы, ледзь надыходзіць цёмны час сутак.

"У Веткаўшчыне стаіць выдатны заяц, але кожны вечар хтосьці зносіць яму галаву. Кіраўнік прафсаюза па дарозе на працу яе падымае, але ўвечары усё паўтараецца зноў", — распавялі ў райкаме.

Прычым адзначаюць — многія кампазіцыі стаяць пры дарозе, так што замахваюцца на скульптуры не мясцовыя жыхары, а часцей выпадковыя госці раёна.

В Слуцком районе организуют конкурс на лучшую скульптуру из соломы

Аўтарамі кампазіцый часцей за ўсё даводзіцца выступаць старшыням прафкама. Яны арганізуюць з супрацоўнікаў прадпрыемства каманду, выбіраюць тых, хто добра малюе ці інакш можа паспрыяць стварэнню кампазіцыі.

"Купляюць тканіну, фарбы. Арганізуюць пагрузчык, які падымае цюкі саломы. Тыя ж вусені бываюць розныя, аднаго могуць зрабіць і два чалавекі ў камандзе з кіроўцам пагрузчыка, а для другога трэба не менш за пяць чалавек", — распавялі ў райкаме.

Некоторые хозяйства считаются фаворитами, но порой их обходят более азартные конкуренты

Пераможцаў узнагароджваюць падарачнымі сертыфікатамі. За прызавыя грошы купляюць чайнік на ферму або іншыя неабходныя ў побыце жывёлагадоўца рэчы.

"Учора адна арганізацыя паставіла выдатную кампазіцыю. Да вечара яе ўсталёўвалі, і ў той жа дзень у 11 вечара нехта яе падпаліў. Крыўдна, што людзі не цэняць чужую працу", — прызналі ў райкаме.

Шлях на "Дажынкі" ляжыць праз поле

У Вілейскім раёне агляды не праводзяць, але палі ўпрыгожваюць. У мінулым годзе тут праходзілі "Дажынкі", і да афармлення палёў падышлі з асаблівай дбайнасцю. У гэтым годзе "Дажынкі" пройдуць у Мядзелі, але шлях туды ляжыць праз Вілейскі раён, і зноў прыйдзецца паспрабаваць.

Афармленнем займаецца не райкам прафсаюза і не сяльгасарганізацыі, а работнікі культуры. Ад прадпрыемстваў патрабуецца толькі прадаставіць цюкі.

Фигуры создают из кормовой пшеницы, после того, как скульптура приходит в негодность, ее отправляют скоту

"Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Дом рамёстваў, бібліятэкі, установы адукацыі, у якіх ёсць педагогі-мастакі — гэта значыць, творчыя людзі, якія могуць скульптуры і вочы намаляваць, і касцюм расшыць", — распавяла намеснік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вілейскага райвыканкама Жанна Пятух.

"На ўездзе выстаўляем трохмятровую драўляную фігуру Вяльяны — сімвал нашага горада. Мы яе прыбіраем ў нацыянальны касцюм, і яна вітае гасцей", — распавялі ў выканкаме.

В одних районах авторами идеи выступают профкомы, в других – сами сотрудники сельхозорганизаций, а где-то расписывают скульптуры работники домов ремесел

На палях выстаўляюць саламяных мядзведзяў, пеўняў, домікі, млыны, сабраных з цюкоў умоўных дзеда і бабу. На стварэнне адной кампазіцыі сыходзіць два-тры дні, бо скульптуры усталёўваюць ўздоўж дарогі, і значыць, трэба добра іх замацаваць.

Хочацца, каб людзі не ў пустым полі ехалі

У Верхнядзвінскім раёне скульптурамі займаецца ўпраўленне сельскай гаспадаркі. Запэўніваюць — хоць работы калег з Японіі, расійскага Стаўраполля, Літвы і Польшчы ўражваюць, стараюцца прыдумляць уласныя ідэі. Прычым кожны год розныя.

"Для стварэння настрою ва ўсім свеце на палях узводзяць скульптуры з саломы. Гэты напрамак называецца ленд-артам. Мы жывем на мяжы з Расіяй і Латвіяй, і з боку Расіі выстаўляем матрошак, размалёўваем белыя рулоны з саломай. Займаюцца гэтым спецыяльна запрошаныя мастакі. Нашы людзі многае ўмеюць", — распавялі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі.

Особенно тщательно к украшению полей подходят те районы, которые ждут у себя Дожинки

Пасля ўборкі ўраджаю на палях тут з'яўляюцца і грады, і кавуны, і яблыкі, залятаюць на палі саламяныя пчолы, нават крэпасці будуюць ўмельцы з цюкоў з саломай. Не без гонару кажуць — верхнядзвінскія майстры былі першымі, хто прыдумаў выкласці на ўездзе ў раён паравозік.

"Шкодных насякомых на палі не кладзём, замест іх — хлябы ды кексы. Аднойчы паклалі на палі спартыўныя снарады — штангі і гіры. Бывалі ў нас на палях і Міша з Машай, а выкладзеныя з белых рулонаў снягуркі лавілі ў нас у сажалцы хто рыбу, а хто чаравік ", — успамінаюць ва ўпраўленні.

Аб традыцыйных трактарах і камбайнах нават не кажуць, такія пабывалі на палях многіх гаспадарак.

"Мы нідзе не рэкламуем свае працы, ствараем іх самі для сябе і для людзей, якія праязджаюць па адарозе. Прывабліваюць яны многіх, нават байкеры заскокуалі на спіну нашага быка з саломы. Мы не крыўдзімся, добра, што праца карыстаецца ўвагай", — прызнаюць у выканкаме.

В некоторых случаях скульптуры сочетают и другими видами искусства, например, фотографиями

Але ў гэтым годзе выстаўляць скульптуры на палі не спяшаюцца. У верасні ў Верхнядзвінску пройдуць "Дажынкі", і трэба, каб скульптуры дажылі да іх у цэласці. Заклікаюць прыязджаць у раён да сярэдзіны верасня — будуць і крэпасці, і нават бочкі з півам.

А ледзь заўважыўшы, што фігура выглядае ўжо не так годна, як раней, яе вязуць на ферму на корм жывёлам. Матыў у аўтараў скульптур просты — вельмі хочацца, каб людзі не сярод пустых палёў ехалі.