Радыё

Караткевіч: веласіпед павінен быць у першую чаргу транспартам

Вядомы беларускі палітык, сустаршыня грамадскага аб'яднання "Гавары праўду" Таццяна Караткевіч распавяла радыё Sputnik Беларусь аб удзеле ў жаночым велапарадзе ў Мінску і нюансах развіцця веларуху ў нашай краіне.
Sputnik

Масавы жаночы велапарад, у якім прынялі ўдзел каля дзвюх тысяч прадстаўніц прыгожага полу з розных рэгіёнаў краіны, прайшоў у Мінску ў мінулую нядзелю 19 жніўня. Калона веласіпедыстак пракацілася па праспекце Пераможцаў, пасля чаго сярод удзельніц заезду выбралі самую эфектную "Веламіс".

Жаночы велапарад праходзіць у Мінску ўжо не ўпершыню, і вельмі радуе, што з кожным годам усё больш дзяўчат і жанчын становяцца ўдзельніцамі актыўнага веласіпеднага руху ў краіне, адзначыла вядомы беларускі палітык Таццяна Караткевіч у гутарцы на радыё Sputnik Беларусь.

Велопарад девушек и конкурс "Веломисс" состоялись в Минске

"Для мяне самым прыемным было ўбачыць свайго трэнера па веласіпедным спорце, з якім я не бачылася даўно, гэта Людміла Пятроўна Кузьміна. Сустрэла чэмпіёнку Наталлю Цылінскую, і ў Мінск прыехала жанчына, якая ўзначальвае веласіпедны рух у Гомелі. Таму рух развіваецца не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах", — распавяла Караткевіч.

Усе дзяўчаты імкнуліся выглядаць выдатна, і настрой быў адпаведным, адзначыла субяседніца.

"На велапарад трэба было прыбрацца, але гэта павінен быў быць "штодзённы стайл", каб трохі разбурыць стэрэатыпы пра тое, што калі ты едзеш на веласіпедзе, значыць, ты займаешся спортам ці трэніруешся. Калі мы хочам развіваць веларух, мы павінны разумець, што ровар — гэта ў першую чаргу транспарт, якому павінна адпавядаць гарадская інфраструктура", — лічыць Караткевіч.

Поўную версію размовы з вядомым беларускім палітыкам, сустаршынёй грамадскага аб'яднання "Гавары праўду" Таццянай Караткевіч слухайце на радыё Sputnik Беларусь.