Мужчынская зборная Беларусі па валейболе выйграла ў Іспаніі на ЧЕ

Наступную сустрэчу падапечныя Віктара Бекша правядуць 22 жніўня - на пляцоўцы ў Магілёве яны згуляюць са зборнай Грузіі.
Sputnik

МІНСК, 20 жні — Sputnik. Зборная Беларусі па валейболе атрымала ў кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы перамогу над камандай Іспаніі, паведамляе Sputnik.

Сустрэча паміж камандамі прайшла ў нядзелю ў Магілёве і завяршылася з лікам 3:2.

Лепшы вынік у беларускай дружыне паказаў Андрэй Радзюк — ён набраў 20 ачкоў. У іспанцаў на пляцоўцы лідыраваў Андэрс Віле — у яго ў актыве 31 ачко.

На старце кваліфікацыі ЧЕ 2019 года беларуская зборная была мацней за каманду Нарвегіі — 3:1.

У цяперашні час каманда Беларусі ўзначальвае групу Е ў турнірнай табліцы: у нашай зборнай пасля двух гульняў пяць ачкоў. Другое месца ў групе ў іспанцаў (чатыры ачкі), трэцяе — у каманды Нарвегіі (тры), замыкаюць квартэт грузіны — у іх пакуль няма ні аднаго ачка.

Наступную сустрэчу падапечныя Віктара Бекша правядуць 22 жніўня — на пляцоўцы ў Магілёве яны згуляюць са зборнай Грузіі.