Фота

Як у Неглюбцы яблыкі свяцілі

Sputnik

У нядзелю праваслаўны свет адзначыў двунадзесятае непераходнае свята Праабражэнне Гасподняе, якое ў народзе таксама называюць Яблычны Спас.

У царквах прайшлі святочныя службы, на якія людзі неслі яблыкі і іншую садавіну новага ўраджаю, каб асвяціць іх.

Назва "Яблычны Спас" паходзіць са Старажытнай Русі і мае сваю гісторыю ўтварэння. Справа ў тым, што ў Грэцыі і Ізраілі на свята Праабражэння ў царквах свецяць вінаград, а на Русі ў гэты час як раз паспявалі яблыкі.

У гэты дзень гаспадыні частавалі сваякоў пірагамі з яблыкамі і рабілі сочыва. Прынята было таксама дзяліцца ежай з жабракамі.

У народзе таксама існуе шмат прыкмет, звязаных з Яблычным Спасам. Напрыклад, лічылі, што ў гэты дзень Гасподзь дае ў раі дзецям па яблычку, таму жанчыны, у якіх памерлі дзеці, не маглі каштаваць да Спасу яблыкі новага ўраджаю. Таксама нельга было есці яблычкі, ні з кім не дзелячыся — такія паводзіны гарантавалі нешчаслівы год. А калі па дарозе з храма дадому пачаставаць знаёмага чалавека асвячоным яблыкам, гэта прынясе шчасце абодвум людзям.

Акрамя таго, людзі верылі, што загаданае ў гэты дзень запаветнае жаданне абавязкова збудзецца.

1 / 12
Людзі неслі яблыкі і іншую садавіну новага ўраджаю, каб асвяціць іх.
2 / 12
У Грэцыі і Ізраілі на свята Праабражэння ў царквах свецяць вінаград, а на Русі ў гэты час як раз паспявалі яблыкі.
3 / 12
Святары ў гэты дзень - у белым адзенні.
4 / 12
Праабражэнне Гасподняе - двунадзесятае непераходнае свята.
5 / 12
У царквах прайшлі святочныя службы.
6 / 12
У народзе існуе шмат прыкмет, звязаных з Яблычным Спасам.
7 / 12
Напрыклад, лічылі, што ў гэты дзень Гасподзь дае ў раі дзецям па яблычку
8 / 12
Нельга было есці яблычкі, ні з кім не дзелячыся — такія паводзіны гарантавалі нешчаслівы год.
9 / 12
У гэты дзень гаспадыні частавалі сваякоў пірагамі з яблыкамі і рабілі сочыва.
10 / 12
Прынята было таксама дзяліцца ежай са старымі і жабракамі.
11 / 12
Кажуць, калі па дарозе з храма дадому пачаставаць знаёмага чалавека асвячоным яблыкам, гэта прынясе шчасце абодвум людзям
12 / 12
Акрамя таго загаданае ў гэты дзень запаветнае жаданне абавязкова збудзецца.