Відэа

NASA стварыла зачаравальнае відэа, як праходзіць дзень на паверхні Месяца

Сонечнае святло на працягу дня кранае паверхню Месяца гэтак жа, як і Зямлі. Там таксама ёсць світанні і захады. Каб пераканацца ў гэтым, глядзіце відэа, створанае NASA.
Sputnik

Супрацоўнікі цэнтра касмічных палётаў Годдард з NASA стварылі відэа, на якім бачна, які шлях па паверхні Месяца праходзіць за дзень сонечнае святло. Кожны, хто глядзіць відэа, можа ўявіць, што сустракае на спадарожніку Зямлі світанні і захады. На відэа бачна, як сонца асвятляе кратэры і горы Месяца. Можна ў дробных дэталях разгледзець яго паверхню.

Відэа складаецца з мноства здымкаў, зробленых касмічным апаратам Lunar Reconnaissance Orbiter, місія якога пачалася ў 2009 годзе. Планавалася, што ён будзе функцыянаваць на арбіце каля года, але ён знаходзіцца там да гэтага часу.

Відэашэраг быў створаны ў якасці суправаджэння да выступлення амерыканскага нацыянальнага сімфанічнага аркестра Папса на 60-годдзе NASA, якое адсвяткавалі ў пачатку чэрвеня. Аркестр граў самую вядомую кампазіцыю Клода Дэбюсі, Clair de Lune — "Месяцовае святло".