Гіганцкую бульбіну вырасціў жыхар Браслава

Велізарны клубень важыць больш за кілаграм, агароднік сцвярджае, што угнойваў градкі не хіміяй.
Sputnik

МІНСК, 22 жні — Sputnik. Жыхар Браслава на сваім прысядзібным участку выгадаваў велізарную бульбіну — яе вага склала больш за кілаграм, паведаміла газета "Браслаўская звязда".

Гіганцкая бульбіна гатунку "Сінявочка" вырасла на агародзе браслаўчаніна Міхаіла Аўсюкевіча і здзівіла не толькі самога агародніка, але і мясцовых жыхароў. Клубень памерам 18,3 сантыметра на 11,1 сантыметра важыць 1 кілаграм 75 грамаў.

Удачлівы агароднік вельмі рады такому цуду прыроды. "За амаль 70 гадоў жыцця ўпершыню бачу такі клубень!" — сказаў Аўсюкевіч.

Мужчына запэўнівае, што пры вырошчванні бульбы не выкарыстоўваў ніякай хіміі, градкі ён "падкормліваў" толькі перагноем: лісцем і травой.