Псіхалагічна складаны для падлеткаў пераход з дзяцінства ў дарослае жыццё, які ў розных выпадках можа вар'іравацца ад 12-14 гадоў да 16-18 і старэй, мае свае фізіялагічныя прычыны і асаблівасці. Пры гэтым не сакрэт, што з падлеткамі ў "цяжкім узросце" часам складана камунікаваць не толькі настаўнікам у школе, але і бацькам дома.
Вядомы мінскі педыятр, загадчык прыёмнага аддзялення 3-й дзіцячай бальніцы Мінска і вядучы праграмы "Дзіцячы доктар" Дзмітрый Часноў дае тлумачэнне фізіялагічных прычынаў цяжкіх паводзін падлеткаў. Справа ў тым, што ў дзяцей змяняецца не толькі фізічны стан, але і псіхіка — адбываюцца перамены ў светаадчуванні і свядомасці, адпаведна, і нервовая сістэма падлетка перагружаная ўсімі зменамі.
Поўную версію размовы з вядомым педыятрам Дзмітрыем Чесновым і яго рэкамендацыі настаўнікам, бацькам і самім падлеткам глядзіце на відэа.