Дзеравянка: у чацвёртай частцы Гогаля будзе поўны трэш і ўгар

У пракат толькі выходзіць трэцяя частка фільма "Гогаль. Страшная помста", а прадзюсары і сцэнарысты ўжо пішуць працяг, у якім Гогаль, Пушкін і Лермантаў будуць мець суперздольнасці.
Sputnik

МІНСК, 23 жні — Sputnik. У чарговай частцы фільма "Гогаль" класікі рускай літаратуры Гогаль, Пушкін і Лермантаў разам будуць змагацца з нячыстай сілай, пра гэта распавёў вядомы расійскі акцёр Павел Дзеравянка на прэс-канферэнцыі ў МПЦ Sputnik Беларусь, прысвечанай прэм'еры фільма "Гогаль. Страшная помста".

Выхад працягу фільма "Гогаль" перанеслі на 2018 год

"Ужо пішацца сцэнар працягу. Гэта будзе нешта зусім новае, аўтары пойдуць далей. Ім развязваюць рукі, і будзе ўжо поўны трэш і угар", — падзяліўся Дзеравянка.

Па словах акцёра, у чацвёртай частцы фільма Гогаль, Пушкін і Лермантаў будуць змагацца з нячыстымі сіламі разам. "Яны будуць мець суперздольнасці, быць можа. Магчыма, Пушкін будзе ператварацца ў пярэваратня. Альбо ён будзе кланавацца на чатыры чалавекі і пражываць некалькі жыццяў. Зараз аўтары спрачаюцца. Але я за ваўкалака: мне падабаецца гэта ператварэнне, калі ў яго расце поўсць, кіпцюры", — жартам прадэманстраваўшы ператварэнне, сказаў ён.

Павел Дзеравянка прызнаўся, што яму вельмі прыкра, што ў трох частках фільма ў яго было зусім мала часу. "Заўсёды, калі ты прымяраеш на сябе новы вобраз, трэба час, каб неяк сябе выказаць добра. А тут наклеілі мне бакенбарды, надзелі касцюм на мяне і кажуць: "Цяпер ты Пушкін, вымаўляй тэкст". Я быў не вельмі задаволены адсутнасцю часу, адсутнасцю прапрацоўкі. Але мой Пушкін з'яўляецца ў самым нечаканым месцы, калі ўжо ўсе страцілі надзею ўбачыць нешта новае ў фільме", — адзначыў артыст.

Ён прызнаўся, што мае вялікія амбіцыі і хоча рэалізоўваць сябе ў розных жанрах. "Прапаноўваюць, у асноўным, ролі камедыйнага характару, а мяне ўсё больш цягне ў драму. Супергероя якога-небудзь мне хочацца сыграць. Ваўкалака таго ж самага. Цягне ў містыку, не хапае крыху містычнага ў нашым жыцці", — усміхнуўся Дзеравянка.