МІНСК, 23 жні — Sputnik. На 53-м годзе жыцця раптоўна памёр вядомы беларускі журналіст Алесь Ліпай.
Інфармацыю аб яго смерці пацвердзіў яго калега Дзмітрый Наважылаў.
Алесь Ліпай — выпускнік беларускага журфака. Працаваў карэспандэнтам газеты "Знамя юности". Ён — аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў. Адзін з апошніх вершаў ён апублікаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:
Засьцілі хмары зацьменьне поўні.
З-за іх мой фотаздымак няпоўны.
З-за іх увогуле няма фотаздымка…
Затое ты — ў маіх жарскіх абдымках.
З-за іх мой фотаздымак няпоўны.
З-за іх увогуле няма фотаздымка…
Затое ты — ў маіх жарскіх абдымках.
Алесь Ліпай памёр у 4-й цэнтральнай клінічнай бальніцы. Развітанне з вядомым беларускім журналістам і паэтам пройдзе 26 жніўня ў Рудзенску.