Дзень пісьменства ў Іванаве: горад гатовы на 90%

Арганізатары свята ўпэўненыя, што такая падзея дазволіць мясцовым уладам навесці ў горадзе неабходны глянец.
Sputnik

МІНСК, 24 жні — Sputnik. Горад Іванава гатовы да Дня беларускага пісьменства на 90%, паведамляла ў пятніцу першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.

Стала вядома праграмма Дня беларускага пісьменства ў Іванаве

"У нас дапісваецца сцэнар. Удакладняецца склад артыстаў, дыпламатаў — гэта і ёсць 10%. Горад практычна гатовы. Высаджаны ўсе кветкі, што вельмі рэдка бывае. Звычайна ўсё высаджваецца ў апошнюю ноч", — распавяла Стэльмах.

Дзень пісьменства пройдзе 1 і 2 верасня ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці. На святкаванне прыбудуць не толькі гледачы з розных гарадоў Беларусі, але і дэлегацыі з Расіі, Венгрыі, Малдовы. Размяшаць гасцей і турыстаў плануецца не толькі ў самім Іванаве, але і ў Пінску.

"Свята, мала таго, што гэта культурная падзея. Для мясцовых уладаў гэта вельмі важна — прывесці ў парадак тое, што не прыведзена", — дадала яна.

Тэма сёлетняга, 25-га Дня пісьменства — малая радзіма. У рамках святкавання 1 верасня ў музеі Напалеона Орды ў Варацэвічах пройдзе міжнародны круглы стол, у якім прымуць удзел прадстаўнікі 13 краін свету, сярод якіх нават Іран і Эквадор. Тэма дыскусіі: "Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго".

А ў самім Іванаве 2 верасня ў рэжыме нон-стоп будуць праходзіць прэзентацыі выданняў і сустрэчы з аўтарамі. Таксама адбудзецца фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка", а на галоўнай сцэне ўручаць "Нацыянальную літаратурную прэмію".