МІНСК, 24 жні — Sputnik. З 1 лістапада лоукостар Ryanair у чарговы раз зменіць правілы правозу багажу, што прывядзе да падаражэння пералётаў, пра гэта паведамілі ў авіякампаніі.
Калі змены ўступяць у сілу, на борт самалётаў авіякампаніі можна будзе праносіць толькі маленькую ручную паклажу памерам не больш за 40х20х25 см. Усе рэчы, якія не ўпісваюцца ў гэтыя параметры, трэба будзе здаць у багаж і даплаціць за іх.
Прадстаўнікі кампаніі-лоукостара лічаць, што большасць пасажыраў нават не заўважаць змены. Па іх дадзеных, 30% кліентаў купляюць Priority Boarding, які дазваляе ўзяць з сабой на борт дзве адзінкі ручной паклажы, а яшчэ 30% падарожнічаюць толькі з адной маленькай сумкай.
Кошт другой адзінкі ручной паклажы ўстаноўлены ў памеры 8 еўра, калі аплачваць паслугу пры куплі квітка, і 10 еўра — пры аплаце ў аэрапорце. Гэтыя сумы будуць выплачваць ўсе пасажыры, якія будуць падарожнічаць з дадатковай ручной паклажай з 1 лістапада. Гэта тычыцца нават тых, хто купіў білет раней гэтай даты.
Пры гэтым бясплатна пранесці на борт сумку з дзіцячымі рэчамі, неабходнымі ў палёце дзіцяці да 2-х гадоў вагой да 5 кілаграмаў, усё яшчэ можна. За медыцынскае абсталяванне, жыццёва неабходнае пасажыру, таксама не трэба будзе плаціць пры ўмове, што яно будзе праверана службай бяспекі.
Раней пасажыры Ryanair без Priority Boarding маглі пранесці ў самалёт адну маленькую сумку і адну вялікую сумку бясплатна. Пры гэтым вялікую сумку здавалі ў багаж, што прыводзіла да затрымак рэйсаў.