МІНСК, 24 жні — Sputnik. Развітанне з журналістам і паэтам Алесем Ліпаем пачнецца раніцай у нядзелю, 26 жніўня, у рытуальнай зале на Альшэўскага, паведамілі ў рэдакцыі.
Журналіст раптоўна сканаў у Мінску ў чацвер, 23 жніўня, у чацвёртай гарадской клінічнай бальніцы. У цяперашні час прычына яго смерці не вядомая.
Развітанне з Ліпаем пачнецца ў 9 гадзін раніцы ў нядзелю, 26 жніўня, а завершыцца ў 12 гадзін.
Пахаваюць паэта і журналіста ў Пухавіцкім раёне — у горадзе Рудзенск, побач з сястрой і маці.