Фота

Маленькія модніцы паказалі новыя мадэлі школьнай вопраткі

Sputnik

Якім можа быць школьнае адзенне? Не абавязкова сумным і аднастайным. Гэта прадэманстравалі юныя мадэлі на паказе школьнага адзення беларускага вытворцы.

Сарафан, спадніца-званочак з карункавым падолам, блузы з брошкамі і бантамі, сукенкі ў буйную клетку, штаны і джэмперы з белымі каўнерыкамі — падабраць можна на любы густ. Справа толькі ў памеры кашалька. Напрыклад, сарафан можна набыць за суму ад 20 да 40 рублёў, штаны — ад 50 да 60, спадніцы — ад 20 да 55 рублёў.

1 / 13
Калекцыю школьнага адзення для дзяўчынак да пачатку навучальнага сезона прадставілі ў Мінску.
2 / 13
Паказ адбыўся ў гандлёвым доме "На Нямізе".
3 / 13
Юныя мадэлі дэманстравалі вопратку беларускага вытворцы.
4 / 13
Сезон падрыхтоўкі да школы зараз у самым разгары.
5 / 13
Сарафаны, блузы з брошкамі і бантамі - у новай калекцыі для гэтага навучальнага года.
6 / 13
Школьнае адзенне не абавязкова павінна быць сумным і аднастайным.
7 / 13
Першага верасня на лінейцы ўсе павінны быць максімальна прыбранымі.
8 / 13
Галоўнае - падабраць такую вопратку, у якой школьніцы будзе камфортна на ўроках.
9 / 13
Аднак кожнай дзяўчынцы хочацца выглядаць модна і арыгінальна.
10 / 13
Спартыўную форму выбраць прасцей.
11 / 13
У калекцыі шмат спадніц. Кошт - ад 20 да 55 рублёў.
12 / 13
Штаны і джэмперы з белымі каўнерыкамі - падабраць можна на любы густ. Справа толькі ў памеры кашалька.
13 / 13
Сарафан можна набыць за суму ад 20 да 40 рублёў, штаны - ад 50 да 60.