БелАЭС

Князі і БелАЭС: пяць цікавых фактаў пра Астравец

Да 550-годдзя горада, які зусім нядаўна атрымаў пачэсны статус, Sputnik падрыхтаваў пяць цікавых фактаў пра Астравец. Тым, у каго гэтыя мясціны асацыююцца толькі з будаўніцтвам Беларускай АЭС, абавязкова для прачытання.
Sputnik

Горад Астравец знаходзіцца на берагах ракі Лоша ў заходняй частцы Беларусі. Мала хто ведае, што гэтымі мясцінамі валодалі знакамітыя князі і магнаты, а сёння гэта другі пасля Гродна горад у вобласці, дзе пастаянна павялічваецца колькасць насельніцтва.