МІНСК, 26 жні — Sputnik. Дажджлівае надвор'е прагназуецца ў Беларусі ў панядзелак, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У асобных раёнах магчымы навальніцы. Месцамі пройдуць моцныя дажджы. Тэмпература паветра ноччу і раніцай складзе ад +10 да +16°C, па паўднёвым усходзе да +19°C. Днём прагназуецца ад 18-24 градусаў цяпла.
У паўночнай частцы краіны будзе ад +15 да +17°C, а ў паўднёва-усходняй ад +25 да +30°C. Вецер паўночны ўмераны, пры навальніцах — парывісты.
Вечар нядзелі таксама можа апынуцца дажджлівым.