Арына Сабаленка ўвайшла ў топ-20 самых моцных тэнісістак свету

Беларуская тэнісістка паднялася на 20-е месца ў адзіночным сусветным рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі.
Sputnik

МІНСК, 27 жні — Sputnik. Беларуска Арына Сабаленка ўвайшла ў дваццатку наймацнейшых тэнісістак планеты, паведамляецца на сайце Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).

Арына Сабаленка выйграла тэнісны турнір у ЗША

Сабаленка паднялася адразу на 5 радкоў дзякуючы паспяховаму выступу на Адкрытым чэмпіянаце Канэктыкута, які прайшоў у мінулую суботу. Там беларуска перамагла іспанку Карлу Суарэс-Навара (30-я ў рэйтынгу) і заваявала свой першы тытул WTA. У актыве 20-гадовай тэнісісткі цяпер 2140 ачкоў.

Гэта лепшая пазіцыя ў кар'еры Сабаленка. Нагадаем, што ў пачатку бягучага года яна знаходзілася на 73-м месцы ў рэйтынгу WTA, а ў пачатку чэрвеня — на 48-м.

Усяго ў першай сотні сусветнага рэйтынгу знаходзяцца яшчэ тры беларускі: Аляксандра Сасновіч, Вера Лапко і Вікторыя Азаранка.

Сасновіч размяшчаецца на 33-м радку з 1425 ачкамі ў актыве. Лапко — на 72-м з 849 ачкамі, а Азаранка з 821 ачкамі — на 79-й пазіцыі.

Пры гэтым склад дзясяткі наймацнейшых тэнісістак змен не зведаў. На першым месцы па-ранейшаму 26-гадовая Сымона Халеп (Румынія) з 8061 ачком, другой ідзе Каралін Вазняцкі (Данія) з 5975 ачкамі, на трэцяй пазіцыі — Слоан Стывенс (ЗША) з 5482 ачкамі.