Беларускія народныя казкі ў перакладзе на кітайскую мову хочуць выдаць у КНР

Акрамя таго, бакі дамовіліся аб падрыхтоўцы і выданні на кітайскай мове кніг па гісторыі і культуры Беларусі.
Sputnik

МІНСК, 27 жні – Sputnik. Беларускія народныя казкі могуць выйсці ў перакладзе на кітайскую мову, пра гэта паведамляе Міністэрства інфармацыі са спасылкай на БелТА.

Зборнік эсэ беларускі Таццяны Скарынкінай апублікавалі ў Лондане

На мінулым тыдні ў Кітаі прайшла Пекінская міжнародная кніжная выстаўка, на якой беларускія кнігавыдаўцы змаглі наладзіць дзелавыя кантакты з кітайскімі калегамі. Вынікам перамоў, якія прайшлі ў Пекінскім універсітэце замежных моў, што прынімаў форум кнігавыдаўцоў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, з'явіўся дагавор аб выпуску серыі кніг "Канцэптуальныя пытанні кітайскай культуры", падпісаны  дырэктарам выдавецтва "Мастацкая лiтаратура" Алесем Бадакам. Кітайскія выдаўцы ў сваю чаргу выказалі цікавасць  магчымасцю выдаць беларускія народныя казкі на кітайскай мове.

Акрамя таго, у КНР зацікаўленыя падрыхтоўкай і выданнем навучальных дапаможнікаў па беларускай мове для студэнтаў Пекінскага ўніверсітэта. Гэта пытанне будзе ў далейшым прапрацоўвацца з Міністэрствам адукацыі Беларусі. Кітайскія выдаўцы таксама прапанавалі прадстаўнікам выдавецтва "Народная асвета" разгледзець кантрольныя экзэмпляры навучальных дапаможнікаў на кітайскай мове для дзяцей дашкольнага ўзросту і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, якія можна будзе выдаць у Беларусі, і прапанавалі бязвыплатную перадачу аўтарскіх правоў на іх.

Плануецца таксама, што выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя" будзе працаваць над выданнем беларуска-кітайскага і кітайска-беларускага слоўніка і кітайскіх размоўнікаў. Дырэктар выдавецтва Уладзімір Андрыевіч і дырэктар Цэнтра моўнага абслугоўвання краін, што ўваходзяць у праект "Адзін пояс, адзін шлях", Пэн Данлін дамовіліся аб падрыхтоўцы і выданні на кітайскай мове кніг па гісторыі і культуры Беларусі.